Увага! «Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў. Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’явіла конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг.

08.04.2019

http://belarus.icomos.org/?page_id=787&fbclid=IwAR3oxM3UsKLL-BpE3NESmFn3nK-tcdB3jCumgLHQjTNW_1S8VsB6ULgujRQ

"Афармленне творчай майстэрні Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа ў корпусе былога кляштара бенедыкцінак, помніка архітэктуры XVI стагоддзя" - менавіта так гучыць назва  пректа, заяўленага на конкурс выкладчыкамі  каледжа  І.В.Шыкулавым i А.А. Цыгановай.

Iдэя праекта– распрацаваць дызайн і выканаць на практычных занятках   з навучэнцамі афармленне творчай майстэрні, якая знаходзіцца на тэрыторыі архітэктурнага комплексу былога кляштара бенедыкцінак XVІ ст. Улічваючы гістарычную каштоўнасць будынка, было вырашана ў афармленні інтэр’ера сумясціць прынцыпы і метады мастацкай рэстаўрацыі і графічнай кампазіцыі. Так, пакінутыя зандажы аўтэнтычнай цаглянай кладкі складаюць адзінае кампазіцыйнае рашэнне ў спалучэнні з альфрэйным жывапісам і абсталяваннем майстэрні для практычных заняткаў. У кампазіцыю роспіса ўваходзяць: копія фрагментаў гравюры Францыска Скарыны, выява сістэмы прапорцый чалавека Леанарда да Вінчы «Вітрувіянскі чалавек» і «Мадулор» Ле Карбюзье. Такім чынам спалучаюцца дзве эпохі: эпоха Адраджэння XVI ст. і эпоха мастацтва XX ст. Інтэр’ер майстэрні выконвае адукацыйна-выхаваўчыя і эстэтычныя функцыі. Навучэнцы вывучаюць гісторыю і культуру свайго месца ў кантэксце з сусветнай і сучаснае мастацтва. Пляцоўка майстэрні выкарыстоўваецца як тэатральная зала для правядзення імпрэзаў і можа стаць месцам для экскурсій, пад час якіх распавядаецца як мастацкая рэстаўрацыя становіцца метадам адраджэння культуры.

поделиться в: