Міжнародны дзень роднай мовы 

21.02.2019

21 лютага 2019 года ў рамках  Міжнароднага дня роднай мовы  навучэнцы Д-13 і П-42 груп наведалі раённую бібліятэку. Там адбылася творчая сустрэча з паэтам, кампазітарам, магістрам філалагічных навук, вядучым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Дзмітрыем Леанідавічам Пятровічам. Мерапрыемства мела назву “Пакуль баліць душа паэта”. Дзмітрый Леанідавіч прачытаў свае вершы пра мову, малую радзіму, каханне, адзначыў значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, адказаў на пытанні навучэнцаў. Адбылася таксама прэзентацыя зборнікаў пісьменніка. Навучэнцы каледжа  прачыталі вершы беларускіх аўтараў пра родную мову. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, цудоўнай і змястоўнай. 

 

 

поделиться в: