АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

04.02.2019

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы і 100-годдзю БССР, 1 лютага ў каледжы адбыўся адкрыты дыялог, пад час якога навучэнцы сустрэліся з першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Кірылам Шыком і навуковым супрацоўнікам аддела гісторыі Беларусі і сярэдніх вякоў і пачатку новага часу НАН РБ, кандыдатам гістарычных навук Мікалаем Волкавым. На сустрэчы прысутнічала і першы сакратар Нясвіжскага раённага камітэта БРСМ Крысціна Літвінава.

Пра мала вывучаныя старонкі гісторыі Нясвіжа, пра яго легенды і натаваныя факты апантана распавядаў супрацоўнік Акадэміі Навук Беларусі. З цікавасцю навучэнцы спецыяльнасцей “Турызм і гасціннасць” (Т-35 група) і “Замежныя мовы” (І-11 група) слухалі пра аб’ектыўнасць ў гістарычнай навуцы, пра страчанай скарбы нашай спадчыны, пра асаблівасці работы з архіўнымі фондамі.

Напрыканцы адкрытага дыялогу самым актыўным удзельнікам сустрэчы Мікалай Аляксандравіч падарыў сваю кнігу “"Артылерыя Нясвіжскага замка" з асабістым аўтографам, а таксама для бібліятэкі каледжа падпісаў выдадзеную ім працу свайго навуковага кіраўніка Юрыя Бохана “Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV-XVIII стагоддзях”.

А яшчэ ў гэты дзень 19 навучэнцаў каледжа атрымалі членскія білеты ГА “БРСМ”, папоўніўшы рады каледжнай пярвічкі. Цяпер у нашай установе адукацыі тры чвэрці навучэнцаў аб’яднаныя ў гэтую маладзёжную суполку.

поделиться в: