ПЕДАГАГІЧНЫЯ ІДЭІ ЯКУБА КОЛАСА: ПОГЛЯД ПРАЗ СТАГОДДЗЕ

04.11.2026

Штогод у календары ёсць даты, што нагадваюць пра значныя падзеі, адметныя імёны, якія маюць гістарычнае значэнне для ўсяго чалавецтва. У 2026 годзе спаўняецца 100 гадоў з выхаду «Методыкі роднае мовы» Якуба Коласа, першага метадычнага дапаможніка для настаўнікаў, у якім былі выкладзены тэарэтычныя асновы і практычныя рэкамендацыі па навучанні роднай мове ў пачатковай школе.

У дзень нараджэння беларускага класіка, настаўніка, метадыста прайшло чарговае паседжанне членаў навуковага таварыства навучэнцаў «Спасціжэнне». Навукова-даследчую працу «Методыка беларускай мовы: ад Коласа да сучаснасці» прадставіла Давідовіч Вікторыя, навучэнка П-22 групы. З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад таго гістарычнага часу, калі жыў і тварыў класік беларускай літаратуры, і таму больш прыцягальным становіцца вобраз паэта як выдатнейшага майстра паэтычнага слова, як педагога, як метадыста, як настаўніка нацыі.

Напрыканцы  паседжання ўдзельнікі прыйшлі да наступнай высновы: методыка беларускай мовы мае сваю гісторыю, змест, сістэму паняццяў і катэгорый, тэарэтычныя асновы і метады даследавання, але як навука сваё развіццё мае менавіта з дапаможніка «Методыка роднае мовы» Якуба Коласа.

Жыццё імкліва крочыць наперад. Наша педагагічная навука паступова істотна абнаўляе адукацыю, якая будзе адпавядаць новаму этапу ў развіцці грамадства, патрабаванням ХХІ-га стагоддзя. І ў гэтай абноўленай адукацыі заўсёды будзе, несумненна, і подых «Методыкі роднае мовы» Я.Коласа. Пройдзе яшчэ шмат часу, а педагагічныя ідэі класіка будуць успрымацца педагогамі як надзвычай важныя запаветы вялікага Настаўніка.

 

Прасмыцкая С.В., выкладчык

 

 

поделиться в: