Тэматычны праект “Героі нашага часу”
11 верасня 2026 года у рамках правядзення беларускамоўнай пятніцы, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры, навучэнцы 4 курса З-41 групы спецыяльнасці “Навучанне замежнай мове” правялі для навучэнцаў малодшых курсаў інфармацыйны дайджэст «Героі нашага часу».
У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёмілі прысутных з выдатнымі прадстаўнікамі Беларусі, расказалі пра іх дасягненні, уклад ў развіццё краіны і значэнне іх дзейнасці для сучаснага пакалення. Інфармацыя была прадстаўлена на беларускай мове, што спрыяла павышэнню цікавасці навучэнцаў да роднай мовы і нацыянальнай культуры.
Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай і добразычлівай атмасферы. Навучэнцы малодшых курсаў праявілі цікавасць да прадстаўленай інфармацыі і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Правядзенне інфармацыйнага дайджэста спрыяла выхаванню пачуцця гонару за дасягненні беларускага народа і папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў.
Куратар З-41 групы Галавач В.К.



















.jpg)












.png)