Група П-32 спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» далучылася да маштабнага рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё», які накіраваны на падтрымку айчынных вытворцаў, папулярызацыю беларускіх тавараў, культуры, мовы.
З мэтай павышэння цікавасці да роднай мовы, пашырэння слоўнікавага запасу, выхавання павагі да беларускай культуры было праведзена мерапрыемства «Гэта ўсё маё, роднае!». Заданні конкурсаў спрыялі асэнсаванню беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці, фарміраванню ўсвядомленага ўспрымання навучэнцамі беларускай літаратурнай мовы як сродку замацавання беларускіх традыцый, адчуванню прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы.
Удзельнікі пашырылі свае веды пра родную мову, удасканалілі навыкі маўленчых зносін, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Прасмыцкая С.В., выкладчык


















.jpg)












.png)