Літаратурная гадзіна

23.03.2026

23 сакавіка ў рамках дэкады цыклавой камісіі “Дашкольная адукацыя” і “Пачатковая адукацыя” адбылася сустрэча навучэнак Д-15 групы з паэтэсай Валочнік Н.С. Мерапрыемства стала яркай і запамінальнай падзеяй. Пісьменніца пазнаёміла слухачоў са сваімі зборнікамі, прачытала вершы на роднай мове, падзялілася сваім думкамі пра тое, што падштурхнула яе да напісання гэтых твораў. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў у падарунак каляровы аркуш з вершам. Сустрэча стала не толькі магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з творчасцю таленавітай пісьменніцы, але і ўзбагаціла душы навучэнцаў любоўю да роднай мовы і культуры.  

Кіпець Л.І, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

поделиться в: