Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2026

фота Анастасіі Фенько

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

20 лютага навучэнцы каледжа традыцыйна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэнкі Д-14 і Д-15 груп спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Не пакідайце ж мовы роднай…”, накіраванай на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў навучэнцаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. У працэсе гульні будучыя выхавацелі слухалі вершы на беларускай мове, выконвалі заданні, успаміналі прыказкі, знаходзілі памылкі ў напісанні беларускіх слоў, адгадвалі загадкі. 

У гэты дзень навучэнцы каледжа сталі ўдзельнікамі акцыі “Размаўляем па-беларуску”, адчулі прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.  

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць.  Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Л.І.Кіпець, М.Ф.Енчык, выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры

поделиться в: