Наведванне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

12.11.2025

12 лiстапада, у працяг святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Якуба Коласа, навучэнцы З-11 i Д-15 груп разам з куратарамі наведалi Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, размешчаны ў доме, дзе правёў апошнiя гады свайго жыцця народны паэт Беларусi. Тут клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая, асабістыя рэчы i бібліятэка паэта. Навучэнцы адзначылi, што наведванне музея паспрыяла iх бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, іх духоўнаму ўзвышэнню. Пасля экскурсіі будучым педагогам уручылі білеты навучэнца. Потым усе разам здзейснілі пешае вандраванне да плошчы iмя Якуба Коласа, дзе жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто паважае вялікі талент Песняра.


Н.А.Валочнік, К.І.Радаман, куратары

ФОТА

 

поделиться в: