3 лістапада 2025 года традыцыйна ў каледжы адбыліся Каласавіны. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Д-24 і Д-15 груп спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”. Гэты год юбілейны для паэмы “Сымон-музыка”, таму ў час святкавання будучыя выхавацелі выразна прачыталі ўрыўкі з паэмы “ Сымон-музыка”, прынялі ўдзел у віктарыне па біяграфіі і творчасці Якуба Коласа, склалі тэматычны сінквейн. Да святкавання далучыліся навучэнцы спецыяльнасці “Дызайн”, якія падрыхтавалі прыгожыя ілюстрацыі да паэмы. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і пазнавальным.
Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры КіпецьЛ.І., Енчык М.Ф.















.jpg)












.png)