14 мая навучэнкі Д-35 групы наведалі Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя П.Пранузы з мэтай пазнаёміцца з твочасцю паэткі, ураджэнкі г.Нясвіжа Людмілы Круглік і кампазітарам, выканаўцам уласных твораў Аленай Жукоўскай. Наведвальнікі сустрэчы мелі магчымасць паслухаць творы таленавітых зямлякоў, задаць розныя пытанні. Таленавітыя госці падзяліліся са слухачамі сваімі праблемамі і поспехамі, расказалі пра крыніцы свайго натхнення, як спалучаць літаратуру і музыку, падзяліліся творчымі планамі.