Дзень роднай мовы

21.02.2025

Выкладчыкі і навучэнцы  нашай навучальнай установы актыўна далучыліся да  святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта напісанне 18-ай агульнанацыянальнай дыктоўкі, удзел  у акцыі “Свабодны мікрафон”, дзе навучэнцы мелі магчымасць прачытаць паэтычныя радкі пра родную мову,  правядзенне тэматычных выхаваўчых гадзін у групах, інтэрактыўнай гульні” Мова без межаў”. Навучэнцам П-33 групы спецыяльнасці ”Пачатковая адукацыя” пашчасціла наведаць мерапрыемствы ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, дзе адбылася сустрэча з дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Бараноўскім Міхаілам Аляксандравічам, які  не толькі паведаміў пра свой жыццёвы шлях, але і прадыктаваў дыктоўку па матывах жыцця і творчасці Максіма Багдановіча: тэкст” Музыка”. Дыктоўку пісалі і навучэнцы, і супрацоўнікі бібліятэкі, і ўсе жадаючыя жыхары горада. Усе мерапрыемствы карысныя, пазнавальныя і выхаваўчыя.

Енчык М.Ф., выкладчык беларускай мовы і літаратуры

 

ФОТО

поделиться в: