18 снежня 2024 года на базе Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа адбыўся прэзентацыйны форум “Сумоўя аснова – жывое слова…”: традыцыі і патэнцыял прафесійнага камунікавання ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.
Удзельнікаў мерапрыемства гасцінна прывітаў інструментальны ансамбль “Дыліжанс” пад кіраўніцтвам выкладчыка музыкі Захватка Яніны Віктараўны. З уступным словам выступілі: дырэктар каледжа Жураўлёва Алена Васільеўна, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Дубовік Таццяна Іванаўна і галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Шапран Наталля Мікалаеўна.
Падчас правядзення мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з дзейнасцю часопіса “Роднае слова”, з новымі праектамі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа на сучасным этапе, з метадычнай і педагагічнай спадчынай Якуба Коласа. Свой прафесійны вопыт прадэманстравалі настаўнікі беларускай мовы школ раёна, супрацоўнікі Нясвіжскай раённай бібліятэкі імя П.Пранузы, выкладчыкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
Мерапрыемства завяршылася наведваннем музея гісторыі адукацыі на базе бібліятэкі каледжа і выступленнем народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”.
Сустрэча была цікавай, змястоўнай і карыснай для ўсіх удзельнікаў.
Выкладчык Енчык Марыя Фабіянаўна