27 лістапада навучэнцы групы 3-11 і групы Д-15 адправіліся ў чарговае падарожжа па родным краі.
Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэўша Касцюшкі і Косаўскі палацава-паркавы комплекс, якія гасцінна нас сустрэлі, – канчатковыя пункты падарожжа.
Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэўша Касцюшкі дапамог адкрыць невядомыя старонкі гісторыі, адчуць подых стагоддзяў.
Косаўскі палацава-паркавы комплекс – унікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19 стагоддзя, размешчаны ў вельмі прыгожым месцы, на ўзгорку, з якога адкрываюцца чароўныя панарамы роднага краю.
Больш глыбока пранікнуць у гісторыю краіны, адчуць гонар за продкаў, палюбавацца хараством нашай Беларусі дазваляюць такія падарожжы.
Падарожнічайце самі, падарожнічайце з намі!
Ладзята А.М.