3 лістапада ўся краіна традыцыйна адзначыла чарговае свята «Каласавіны”, прысвечанае 142-ой гадавіне з дня нараджэння славутага Песняра. Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру і культуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца.
Навучэнкі Д-24 групы спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" вельмі сур’ёзна аднесліся да падрыхтоўкі і святкавання дня нараджэння пісьменніка. У групе адбылася цікавая і пазнавальная выхаваўчая гадзіна "Каб кожны Коласа пачуў". На мерапрыемстве будучыя выхавацелі адказвалі на пытанні віктарыны па біяграфіі і творчасці пісьменніка, спаборнічалі ў мастацкім чытанні твораў, разгадвалі рэбусы, складалі вершы-сінквейны.
Жыццё нашага вялікага Песняра – узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Віншуем усіх са святам!
Кіпець Л.І., куратар Д-24 групы