4 лістапада навучэнцы П-33 групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» прынялі актыўны ўдзел у правядзенні традыцыйнага свята «Каласавіны» ў нашай навучальнай установе. Удзельнікі аформілі інфармацыйны стэнд «Сэрца пакідаю вам»..., падрыхтавалі цікавае выхаваўчае мерапрыемства «Забыць цябе не маем сілы»..., прысвечанае 142-ой гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вельмі радавала, што з вуснаў навучэнцаў гучалі на памяць радкі з паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка», былі падрыхтаваныя змястоўныя маляўнічыя прэзентацыі пра жыццё і дзейнасць Якуба Коласа, творчы патэнцыял раскрыўся ў розных заданнях для кемлівых, у складанні сінквейна. Безумоўна, усё гэта садзейнічала асэнсаванню таго, што літаратурная спадчына Якуба Коласа – скарбонка выдатнай, прыгожай і чыстай беларускай мовы, яго бессмяротныя творы складаюць падмурак нашай духоўнай культуры і абуджаюць у нашых сэрцах пачуцці патрыятызму і гонару за Радзіму.
Енчык М.Ф., куратар П-33 групы