Мастацтва з аўтэнтычным настроем

18.10.2024
Мастацтва з аўтэнтычным настроем (уражанні пасля падзеі) У суботу, 12 кастрычніка 2024 года навучэнцы і выкладчыкі каледжа пазнаёміліся з адметнымі выканальніцкімі калектывамі - Капэлай беларускіх народных духавых
інструментаў "Гуды" і Беларускім народны аркестрам. У Тэатральнай зале Палацавага ансамбля “Замак Радзівілаў” адбылася канцэртная праграма "Старонкі музычнай спадчыны", прымеркаваная да Дня работнікаў культуры. Менавіта тут гэтыя таленавітыя аб’яднанні студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў выступілі з творамі замежнай і беларускай музычнай класікі, арыгінальнымі кампазіцыямі з творы сучасных кампазітараў.
Незабыўныя эмоцыі ад незвычайнага гучання інструментаў, прыгожых касцюмаў, высокага выканальніцкага майстэрства атрымалі ўсе гледачы. Для ўсіх, хто не трапіў на гэтую імпрэзу, мы падрыхтавалі фотарэпартаж, натхнёна зняты навучэнецам спецыяльнасці “Дызайн” Мікітам Шышкоўскім. Між іншым хлопец і сам займаецца музыкай у каледжным інструментальным ансамблі “Дыліжанс”. Калі вам цікава беларуская музыка і гэтыя калектывы, разглядайце здымкі і сачыце
за канцэртнымі афішамі, каб дачакацца новых сустрэч з музыкамі!

Я.В.Захватка, выкладчык, кіраўнік інструментальнага ансамбля “Дыліжанс”
 
поделиться в: