Канферэнцыя ў межах сумеснага праекта “Узыходжанне”

29.08.2024

На працягу 2023/2024 навучальнага года навучэнкі Д-14 групы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” з’яўляліся ўдзельнікамі сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўла Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікам гэтага супрацоўніцтва стаў удзел у канферэнцыі “Асаблівасці правядзення духоўна-асветніцкай работы і выкладання асноў праваслаўнай культуры ў навучальных установах краіны” сумесна са святарамі і выкладчыкамі нядзельных і агульнаадукацыйных школ г.Нясвіжа і г.Салігорска. Былі абмеркаваны пытанні духоўна-асветніцкай дзейнасці устаноў адукацыі Салігоршчыны і Нясвіжчыны, ролі духоўнага выхавання ў станаўленні асобы навучэнцаў і інш. Таксама адбыліся экскурсіі па кафедральным саборы Нараджэння Хрыстова г.Салігорска і па храмавым комплексе з наведваннем дома-музея свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, Прасвітара Чыжэвіцкага.

                 Л.І.Кіпець, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

ФОТА

 

поделиться в: