Экскурсія ў Сулу

24.04.2024

24 красавіка навучэнцы П-23 групы спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" наведалі парк-музей "Вялікае княства Сула". Гэта ўнікальнае гістарычнае месца натхніла глыбей зазірнуць у старажытную гісторыю Беларусі. З вуснаў экскурсавода даведаліся, што панскі маёнтак Сула ўяўляе сабой вялікую пляцоўку, на якой сабраны экспазіцыі з розных эпох беларускай гісторыі. Усе пляцоўкі парку інтэрактыўныя.

Навучэнцы не проста аглядалі аб'екты, але і прымалі непасрэдны ўдзел у розных гістарычных актыўнасцях, напрыклад, падарожнічалі на дракары, кідалі сякеру і інш. Вялікую цікавасць выклікалі наведванне езуіцкага калегіума, залы шляхецкай славы "Каралеўская асамблея", ганчарні, кнігарні, хлебапякарні, прагляд батлейкі па творы Кандрата Крапівы "Ганарысты Парсюк" і інш. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, экскурсія, пазнавальная і захапляльная, вельмі спадабалася. Шмат карыснай інфармацыі і асалоду ад праведзенага дня атрымалі наведвальнікі.

 

ФОТА

поделиться в: