Творчы вечар "Табе, мой горад прысвячаю"

22.03.2024

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Гэта цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка, бо яна, як сцвярджае Максім Танк, "вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары". З нагоды гэтага дня навучэнцам П-22 і П-23 груп спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" нашай навучальнай установы пашчасціла прысутнічаць на творчым вечары з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы Зояй Капуста (Кулік) "Табе, мой горад прысвячаю", які адбыўся 22 сакавіка ў тэатральнай зале Нясвіжскага замка, сустрэча прайшла ў цёплай дружалюбнай атмасферы.

 

ФОТА

поделиться в: