Творчая сустрэча з празаікам, паэтам, публіцыстам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы, З.М.Кулік

21.02.2024

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Мова душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, галоўны нацыянальны скарб. Няма роднай мовы – няма народа. Наша родная мова – беларуская. Даследчыкі ўстанавілі, што беларуская мова займае другое месца ў свеце па мілагучнасці.
У гэты дзень на базе ДУК "Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Прануза" прайшла творчая сустрэча з празаікам, паэтам, публіцыстам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы, Зояй Капустай (Зояй Мікалаеўнай Кулік). На мерапрыемстве, пад назвай "Табе, мой горад, прысвячаю", навучэнцы Д - 24 групы даведаліся, што Зоя Мікалаеўна шмат часу прысвяціла выхаванню дзяцей, працавала загадчыцай дзіцячага садка. Яна вельмi цiкавы чалавек, з'яўляецца ўдзельніцай некалькіх творчых аб'яднанняў: "Валошкі "(Нясвіж), "Купальскія зоры" (Баранавічы), "Мір" (Вільня). Аўтар больш за 30 публіцыстычных матэрыялаў у міжнародных альманахах Расіі, Беларусі, Літвы. Выпусціла 4 кнігі апавяданняў і вершаў: "Перад табой стаю", "Капыльская майстэрня", "Ад Нясвіжа да Грунвальда", "Папараць-кветка".
Аўтар і вядучая літаратурна-публіцыстычнай праграмы "Вас вітае Беларусь" на міжнародным радыё "Страна талантов". На сустрэчы прагучалі вершы і песні, якія ўвайшлі ў сборнiк "Тебе я, Несвиж, посвящаю"(к 800-годдзю г.Нясвiжа). Навучэнцам спадабалася сустрэча. Яны атрымалі шмат цiкавай i карыснай інфармацыі.

 

ФОТА

поделиться в: