Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2024

21 лютага навучэнцы нашай навучальнай установы далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. З мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры ў групах 2 курса розных спецыяльнасцей адбылася гульня-віктарына “Ведай родную мову”. Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве, праявілі эрудыцыю, дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі бсдарускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая, ажыцяўлялі пераклад і інш.

На працягу дня гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала, дарыла радасць і асалоду.

 

ФОТА

 

поделиться в: