Дзень роднай мовы ў 21 групе

21.02.2024

«Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет». Гэтыя словы належаць беларускаму пісьменніку, драматургу, паэту і перакладчыку Якубу Коласу. І сення, у дзень роднай мовы, адчуваеш сілу і энергетыку роднай мовы, купаешся ў яе меладычнасці і хочаш, каб усе людзі побач з табою атрымлівалі такую ж асалоду.

Менавіта таму сення на занятках па англійскай фанетыцы ў І-21 групе навучэнцы вывучалі не толькі асаблівасці англійскай  мовы, але шукалі сувязь англійскіх і беларускіх слоў, спрабавалі вымаўляць беларускія хуткамоўкі, адгадвалі значэнні беларускіх слоў. З цікавасцю навучэнцы праглядзелі прэзентацыю «Англійская мова з беларускімі вяршкамі», у якой былі задзейнічаны нямецкая, англійская і беларуская мовы. Усе пагадзіліся, што дэвіз сённяшняга дня: «Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова».

ФОТА

поделиться в: