Дачыненне да высокага мастацтва

09.11.2023

9 лістапада 2023 года навучэнцы і выкладчыкі каледжа справілі культурна-адукацыйную паездку ў Беларускую дзяржаўную філармонію. На музычную імпрэзу "Нараджэнне гуку" нас запрасіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь". Вечарына харавой музыкі была прысвечана 35-годдзю стварэння калектыву, з чым мы і павіншавалі артыстаў і кіраўніка  хору – заслужаную  артыстку Рэспублікі Беларусь Наталлю Уладзіміраўну Міхайлаву.

Сяброўскія сувязі з гэтым адметным творчым  калектывам у нас склаліся яшчэ пяць гадоў таму, калі ў час турнэ, прысвечанага 30-годдзю калектыва, артысты завіталі ў каледж і сабралі вялікую аўдыторыю прыхільнікаў харавога мастацтва. А потым былі імпрэзы, прысвечаныя 135 і 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, сустрэча – віншаванне 8 сакавіка. Натхненне і асалоду ад творчасці калектыву нельга перадаць словамі – нават непадрыхтаваны слухач трапляе пад ўздзеянне сапраўднга мастацтва і на ўзроўні падсвядомасці адчувае ўзнёсласць, асалоду і прагу жыцця.

"Прыляцелі гусі"  і "Саўка ды Грышка", "Ave Maria"  і  "Jazzed Mozart" – рэчы, якія можна слухаць зноў і зноў… У гэты вечар у прысутнасці аўтараў – паэта В.Жуковіча і кампазітара А.Атрашкевіч адбылося  прэм'ернае выкананне харавой мініяцюры "Птушыны гоман", якая таксама ўразіла як нестандартным паэтычным сюжэтам, так і ўжываннем адмысловых сродкаў музычнай выразнасці – шэпта, гомана, яркіх глісанда.

У вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі ў гэты дзел панавала атмасфера цуда і непаўтонасці, якую падтрымлівала разгорнутая ў фае выстава скульптуры і графікі заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага. Прагрмам вечарыны прыемна  ўразіла нашых навучэнцаў і выкладчыкаў: непаўторныя рукі дырыжора – Наталлі Міхайлавай, яе сціпласць і ўважліваць да гледачоў, бязмерная любоў да музыкі, уменне прыдаць хору актаўную акцёрскую пазіцыю, высокі прафесіяналізм прачытваліся ўз кожным руху. Цудоўныя галасы салістак Веранікі Чарняўскай, Ганны Кабяк, Вольгі Грыгарэнкі, выканальніцкая  шматжанравасць здзіўлялі нават нашых першакурснікаў.  Усе выказалі ўпэўненнасць, што будуць чакаць новых сустрэч з калектывам дзяржаўнага каменага хору.

Дарэчы, паездка была арганізавана прафкамам навучэнцаў і стала сапраўдным падарункам для членаў навуковага таварыста "Спасціжэнне", пераможцаў каледжнага этапу алімпіяд і конкурсаў, а  таксама першакурснікаў. Прафсаюзы заўсёды разам, заўсёды падтрымліваюць добрыя ідэі арганізацыі культурнага адпачынку і падтрымкі сапраўднага мастацтва, духоўным камертонам якога стала для нас у гэты дзень (і назаўсёды)  імпэза  дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Т.А.Цвірко, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце

 

 
     
 
     
 
     
 
поделиться в: