Каласавіны- 2023

03.11.2023

3 лістапада, у Дзень нараджэння Якуба Коласа, прайшоў рад святочных мерапрыемстваў. Так,  у музеі каледжа адбылася паэтычная гадзіна “Вечны ўспамін”. З уступным словам да прысутных звярнулася выкладчык беларускай мовы і літаратуры Енчык Марыя Фабіянаўна. Пра жыццёвы шлях і творчасць народнага песняра распавяла Жагалковіч Паліна, навучэнка П-12 групы. Актыўны ўдзел у паэтычнай гадзіне прынялі навучэнцы усіх спецыяльнасцей груп  першага курса.

З вялікім натхненнем і адказнасцю навучэнцы  дэкламавалі розныя вершы выдатнага песняра:  “Дудка”, “Адлет жураўлёў”, “У родных мясцінах”, “Наш родны край”, “Вось старая хатка”, “О, край родны, край прыгожы” і іншыя. Больш за ўсё слухачоў уразіла выкананне навучэнкі  Д-14 групы  Ацапкінай Маргарыты. Яна прачытала верш “Наш родны край”.

На працягу дня навучэнкі спецыяльнасці  З-31 групы праводзілі відэа-віктарыну “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Яны падрыхтавалі пытанні, звязаныя з жыццем і дзейнасцю Якуба Коласа, а на перапынках правялі апытанне сярод навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа. Напрыканцы дня прайшла інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнцаў, пражываючых у  інтэрнаце №2. Гульня была накіравана на сістэматызацыю і падагульненне ведаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа. Асабліва актыўнымі ў данным мерапрыемстве былі навучэнкі П-12 групы.

 

ФОТО

 

 

поделиться в: