Наведванне літаратурна-мемарыяльнага комплекса “Смольня” і мемарыяльнай сядзібы “Акінчыцы”.

12.10.2023

12 кастрычніка 2023 года навучэнкі Д-14 групы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” наведалі літаратурна-мемарыяльны комплекс “Смольня” і мемарыяльную сядзібу “Акінчыцы”. Будучыя выхавацелі пачулі жывы і цікавы аповед пра біяграфічныя звесткі класіка беларускай літаратуры, звязаныя з яго дзяцінствам, пазнаёміліся з вясковым побытам таго часу. Навучэнкі ўбачылі асабістыя рэчы песняра, фотаздымкі, каштоўныя дакументы, рэдкія выданні твораў. Заключным акордам экскурсіі стала ўрачыстае ўручэнне білетаў навучэнцаў. Наведванне гэтага адметнага і дарагога кожнаму беларусу куточка на доўгі час застанецца ў памяці кожнага з нас!

 

 
     
 
     
 
поделиться в: