17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Напярэдадні свята, 14 верасня, навучэнцы Д-24 групы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” далучыліся да рэспубліканскай акцыі. У час заняткаў па вучэбным прадмеце “Сучасная беларуская мова” быў напісаны тэматычны дыктант “Дзень народнага адзінства”. Напісанне дыктанта дапамагло навучэнцам далучыцца да гісторыі і сучаснасці Беларусі, чарговы раз засведчыць любоў і павагу да роднай мовы, адзначыць важнасць яднання на шляху да росквіту нашай краіны.
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |