Творчасть выпускнікоў - навука для сёняшніх навучэнцаў
Месяц застаўся да традыцыйнага вечара сустрэчы выпускнікоў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа, які ў 2023 годзе пройдзе ў новым фармаце 6 мая. Але туга па сваёй альма-матар ужо сёння кліча былых навучэнцаў абазначыць сваю прысутнасць тут, у Нясвіжы, дзе прайшло юнацтва. Прычым рознымі спосабамі. У тым ліку і так, як гэта зрабіла выпускніца 1987 года Таццяна Шалоха, цяпер ужо Цвірка. Яна даслала ў каледж кнігі са сваімі вершамі і палымяны ліст, прысвечаны Нясвіжскаму педагагічнаму вучылішчу. З паэзіяй аўтаркі можна пазнаёміцца, ўзяўшы ў бібліятэцы яе зборнік “Ясачка долі маёй”, дзе, між іншым, так абазначана яе жыццёвая місія:
Пісаць пра простае, людское,
Але не шэрым словам, не!
Пісаць і сэрцам і душою -
Такое крэда у мяне.
Запэўніваем усіх нашых выпускнікоў, што мы вельмі радыя, калі вы самі падказваеце нам, чаго чакаеце ад сустрэчы з каледжам! Таму мы чакаем прапаноў ад груп юбілейных выпускаў (1988, 1993, 1998, 2003, 2008, 2013, 2018) і іншых гадоў выпуска (асабліва 2022!), з кім вы хацелі б сустрэцца, каго пабачыць, у якіх кабінетах пабыць і колькі часу правесці ля мікрафона на сцэне. Тэлефон для сувязі - 8 01770 23568, +375 29 269 23 24. Пачатак святочных мерапрыемстваў - у 15.00 гадзін.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |