Дыктоўка "Званы Хатыні"

22.03.2023

З мэтай актывізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў, ушанавання памяці гібелі мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рамках 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні навучэнцы З-41 групы спецыяльнасці “Замежная мова” і навучэнцы Ф-33 групы “Фізічная культура” па вучэбным прадмеце “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” пісалі дыктоўку “Званы  Хатыні”, падчас якой прыйшлі да высновы, што Хатынь – несуцішны боль, незагойная рана беларусаў. І колькі мы будзем памятаць аб трагедыі, столькі можам быць упэўнены ў тым, што падобнае ніколі не паўторыцца на нашай зямлі.

 

поделиться в: