Удзел у канферэнцыі "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!"

03.03.2023

3 сакавіка 2023 года навучэнкі З-21 групы спецыяльнасці “Замежная мова” Коржак Кацярына і Прымакова Ксенія на чале з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Енчык Марыяй Фабіянаўнай наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай  літаратуры і прынялі ўдзел у IV Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Іх выступленне на тэму: “Паўлюк Прануза: мудры, далікатны, празорлівы…”, прымеркаванае да 105-ай гадавіны з дня нараджэння  Паэта, было паспяховым. Дзяўчаты атрымалі Дыплом удзельніка і памятны падарунак.

 

 

 

 

 

поделиться в: