Свята роднай мовы

21.02.2023

З нагоды Дня роднай мовы ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа адбылося шмат урачыстасцей. Па традыцыі выкладчыкі і навучэнцы ўстановы пісалі 16-ую Агульнанацыянальную дыктоўку. Тэксты былі прысвечаны 800-годдзю нашага слаўнага горада, 200-годдзю Уладзіслава Сыракомлі і 170-годдзю публікацыі першага артыкула яго знакамітага краязнаўчага твора “Вандроўкі па маіх ваколіцах”, што прысвечаны Нясвіжу і Нясвіжчыне. Цікавасць у навучэнцаў выклікала інтэрактыўная гульня “З вытокаў напіцца”, якую падрыхтавалі і правялі навучэнкі З-21 групы спецыяльнасці “Замежная мова” Вайцяхоўская Алеся і Вараб’ёва Сняжана для навучэнаў П-13 групы спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Актыўнасць праявілі Махаммед Дар’я, Худакова Карына, Лівянкова Вераніка, Шастак Дзіяна, Язвінская Анастасія і іншыя.

У час перапынкаў гучалі беларускія мелодыі, вершы пра родную мову, падчас якіх усе адчулі водар і смак беларускай мовы. Свята прайшло цікава, з карысцю для душы і сэрца.

 

ФОТА

поделиться в: