З 14 па 25 лютага ў бібліятэцы ўстановы адукацыі “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” будзе працаваць выстава Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Якуб Колас - дэпутат”. Вычарпальна поўную інфармацыю пра грамадскую дзейнасць класіка беларускай літаратуры, чыё імя носіць каледж, сабралі навукоўцы і супрацоўнікі музея да 140-годдзя з дня нараджэння песняра. На некаторы час экспазіцыя завітала ў Нясвіж. Кожны мае магчымаць пазнаёміцца з яе зместам, уваход – вольны. Бібліятэка працуе з 9.00 да 17.00. Дамовіцца можна па телефоне 8(01770) 20937.
![]() |
![]() |