Святкаванне 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Разанава

07.12.2022

6 снежня навучэнцы каледжа наведалі Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя П. Пранузы. Там прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, паэта-наватара, аўтара новых паэтычных форм Алеся Разанава.

Супрацоўніца бібліятэкі В. С. Жук пазнаёміла навучэнцаў з біяграфіяй паэта і асаблівасцямі яго паэзіі. Далей навучэнцам было прапанавана праявіць свае творчыя здольнасці і напісаць невялікі верш па зададзеным радку "Я люблю сваю Радзіму".

Заданне не было лёгкім, але тыя радкі, якія ў якасці паэтычнай імправізацыі былі складзены і прачытаны дзяўчатамі, сведчылі аб сапраўднай, шчырай любові да Бацькоўскага краю.

  

поделиться в: