11 лiстапада, у працяг святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю Якуба Коласа, навучэнцы Д-34 i Д-25 груп наведалi Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, размешчаны ў доме , дзе правёў апошнiя гады свайго жыцця народны паэт Беларусi. Тут клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая, асабістыя рэчы i бібліятэка паэта. Навучэнцы адзначылi, што наведванне музея паспрыяла iх бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, іх духоўнаму ўзвышэнню. Потым усе прагулялiся па плошчы iмя Якуба Коласа, дзе жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто паважае вялікі талент Песняра.
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |