Урачыстая імпрэза з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

03.11.2022

Свята Каласавіны падышло да свайго завяршэння. Урачыстая імпрэза з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа сабрала ў дворыку Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа навучэнцаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў Нясвіжскага раённага літаратурнага аб'яднання "Валошкі", газеты "Нясвіжскія навіны". Прысутнічаў на свяце і аўтар памятнага знака, адкрытага ў гэты дзень, Алег Пракарына. Гучалі віншаванні, вершы, песні і словы падзякі ўсім, хто зрабіў цікавым і змястоўным усе мерапрыемствы тэматычнай дэкады. Пасля мітынгу адбылася пасадка вішнёвай алеі ў гонар юбілея класіка беларускай літаратуры, а таксама адкрыццё прадметнага раду краязнаўчай экспазіцыі музея каледжа.

Святкаванне дня нараджэння Якуба Коласа, як і мерапрыемствы ў гонар 140-годдзя Янкі Купалы, закончылася.  Але радасны і ўзнёслы настрой будзе доўга суправаджаць удзельнікаў. У Год гістарычнай памяці асаблівым чынам адчуваецца сувязь пакаленняў, духоўная апека продкаў, якія любілі сваю зямлю, клапаціліся аб сваім народзе і множылі багацце радзімы. Менавіта такімі былі і застаюцца для нас, беларусаў, яе слаўныя сыны, майстры беларускага слова Янка Купала і Якуб Колас.

 

ФОТО

поделиться в: