V Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

02.11.2022

V Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, праходзяць сёння ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа ў адкрытым фармаце. Свае даследаванні жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры прадставілі 18 аўтараў. А імі сталі навучэнцы Нясвіжскага, Слуцкага, Барысаўскага каледжа, сярэдняй школы  №3 г.Стоўбцы, Ліпскай сярэдняй школы і Ланскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна. Даслалі свае матэрыялы на чытанні таксама настаўніца Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, а таксама калектыў сярэдняй школы N44 імя Якуба Коласа г. Мінска. Разнастайнасць тэм, з якімі выступалі ўдзельнікі, паказвае, што моладзь ведае і цікавіцца ўсімі напрамкамі дзейнасці нашага знакамітага паэта,  і ў Год гістарычнай памяці звяртаюцца да лепшых узораў яго неўміручай спадчыны.

 

поделиться в: