Тэматычны дзень «Вучымся ў Коласа” у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

31.10.2022

Тэматычны дзень «Вучымся ў Коласа” у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа праходіць сёння ў каледжы.

Музейны занятак “Нясвіжскія пуцявіны  Якуба Коласа” прапанавала навучэнцам Д-15 групы выкладчык гісторыі Алена Аляксееўна Мацэль. У інтэрактыўнай, захапляльнай форме навучэнцы яшчэ раз паразважалі пра дзіцячыя і юнацкія  гады Кастуся Міцкевіча, успомнілі выдатных асоб, якія паўплывалі на станаўленне асобы маладога Коласа. Асабліва цікавым было поаведмленне пра тое, як Кастусь рыхтаваўся да паступлення ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якія былі першыя ўражанні ад навучальнай установы і яе выкладчыкаў.

У гэты дзень у змест кожнага занятку  выкладчыкі ўключылі звесткі з жыцця і творчасці беларускага класіка. Прапанавана тэматычная дыктоўка “На пачатку дарогі”, якую маюць магчымасць напісаць як навучэнцы, як гэта ужо зрабілі навучэнцы групы  П-13 са сваім куратарам, выкладчыкам беларускай мовы Марыяй Фабіянаўнай Енчык.

У канцы дня адбудзецца педагагічная нарада “Педагагічная культура выкладчыка – аснова фарміравання культуры ўзаемаадносін у каледжы”, пад час якой будзе актуалізавана метадычная спадчына Коласа, яго разважанні пра асобу настаўніка як знаўцу дзіцячай душы.

 

 

поделиться в: