Віктарына “Гуляем з дзядзькам Якубам”

27.10.2022

27 кастрычніка ў рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа адбылася віктарына “Гуляем з дзядзькам Якубам”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел каманды Ф-16 і Ф-23 групы. Навучэнцы адказвалі на пытанні па біяграфіі і творчасці пісьменніка, пазнавалі па цытатах творы славутага класіка беларускай літаратуры, складалі вершы-сінквейны. Ацэньвалі адказы прадстаўніцы Д-34 групы Цыкман Д. і Яцук Я. мерапрыемства атрымалася вельмі пазнавальным і цікавым.

 

поделиться в: