Экскурсія на радзіму Якуба Коласа

20.10.2022

Кожны народ мае духоўныя арыенціры, на якія раўняецца на сваім шляху. Такой вехай для нашага беларускага народа з’яўляецца творчасць Якуба Коласа, 140-гадовы юбілей якога адзначаецца сёлета.

Каб сапраўды адчуць, пра што пісаў Якуб Колас, варта самому ўбачыць тыя прынёманскія краявіды, на ўлонні якіх прайшло дзяцінства будучага Песняра.

Сцяжынкамі паэта прайшліся 20 кастрычніка 2022 года навучэнцы П-12 і П-13 груп спецыяльнасці “ Пачатковая адукацыя”. Восеньскае сонечнае надвор’е спрыяла таму, каб удзельнікі экскурсіі пахадзілі па маляўнічых сядзібах філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: Акінчыцы, Альбуць, Смольня, адчулі тую прыгажосць і непаўторнасць краявідаў, якія  натхнялі некалі  на лірычныя радкі Якуба Коласа, яшчэ больш поўна даведаліся пра жыццё , быт, праблемы, якія існавалі ў той час,  з вуснаў навуковых супрацоўнікаў Шавель Вольгі Мікалаеўны і Уласік Марыны Васільеўны. Урачыстым момантам стала ўручэнне білетаў навучэнца. Цырымонію ўручэння правёў загадчык філіяла Шавель Яўген Іванавіч .

Наведаць гэтыя мясціны павінен кожны, бо гэта вытокі, аснова, спадчына, голас славутага Песняра. І ў Год гістарычнай памяці, і ў год 140-гадовага юбілею пісьменніка мы павінны вельмі чула адносіцца да такіх месцаў.

ФОТО

поделиться в: