26 лютага 2022г. Турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”.
Тыдзень роднай мовы ў навучальнай установе завяршыўся правядзеннем турніра “Таямніцы роднай мовы”, які падрыхтавалі навучэнкі П-32гр. Хрушч Дар’я і З-11гр. Новік Дар’я. Яны прапанавалі разнастайны цікавы моўны матэрыял: розныя лінгвістычныя конкурсы. Актыўны ўдзел у правядзенні турніра прынялі навучэнцы П-12гр. спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Яны паказалі дастатковы ўзровень ведаў па роднай мове. Асаблівую цікавасць у навучэнцау выклікаў конкурс “Свая гульня”, які правяла Новік Дар’я.
Прыемна адзначыць, што навучэнцы зразумелі і асэнсавалі месца роднай мовы ў жыцці грамадства, прыйшлі да высновы, што беларуская мова, наша родная мова,- гэта нацыянальны скарб нашага народа.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |