Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

21 лютага навучэнцы каледжа традыцыйна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Кожная група вельмі старанна падрыхтавалася да свята. Навучэнкі Д-24 групы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” Кузьмічова В. і Цыкман Д. правялі інфармацыйную гадзіну “Не пакідайце ж мовы роднай…” у Д-15 групе. Першакурснікі даведаліся пра традыцыі свята, паўдзельнічалі ў віктарыне і прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Мерапрыемства закончылася словамі Змітрака Бядулі: ”Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю родную мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

 

поделиться в: