Прафесійная субота

22.01.2022

У рамках прафесійнай суботы 22 студзеня 2022 года у каледжы адбыліся мерапрыемсты на тэму “Такая важная прафесія”. На сустрэчу завіталі вучні 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея” на чале з класным кіраўніком Шчарбаковай Вольгай Аляксандраўнай. У ходзе мерапрыемстваў яны пазнаёміліся з навучальнай установай: ажыццявілі экскурсію па каледжы, наведалі музей каледжа, актыўна ўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях “Рэпартаж з залы суда па слуханні справы”, “Прафесія настаўніка”, “Адзін дзень з жыцця прафесіянала” і віктарыне “Настаўнік – прафесія стагоддзяў”. Удзельнікі мерапрыемстваў пакінулі прыемнае ўражанне.

 

ФОТО

поделиться в: