Каласавіны. Традыцыйнае святкаванне дня нараджэння Якуба Коласа

03.11.2021

3 лістапада ў каледжы традыцыйна адбылося чарговае свята "Каласавіны", прысвечанае 139-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Калі мы чуем словы "наш пясняр", то цудоўна разумеем, хто маецца на ўвазе: гэта Колас – вялікі паэт і адданы сын Беларусі. У сваіх творах ён уславіў Бацькаўшчыну, сцвердзіў сілу і моц роднага слова. За ўсё гэта нашаму песняру самая глыбокая ўдзячнасць і пашана.

Навучэнцы спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" вельмі сур’ёзна аднесліся да падрыхтоўкі і святкавання дня нараджэння пісьменніка. Кітаева К. (Д-34 група) прымала ўдзел у стварэнні інтэрактыўнай віктарыны, а навучэнкі Д-24 групы Пракаповіч А. і Кузьмічова В. падрыхтавалі і правялі для Д-14 групы мерапрыемства пад назвай “Разам з Коласам”. На ім першакурснікі адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў мастацкім чытанні твораў пісьменніка, складалі вершы-сінквейны. Навучэнцы Д-15 групы намалявалі сценгазету і падрыхтавалі сувеніры да свята.

 

  

  

Народны паэт вельмі любіў жыццё і людзей, імкнуўся аддаць ім агонь сваёй душы і шчодрасць вялікага сэрца. Таму так шчыра святкуецца чарговая дата з дня нараджэння вялікага Песняра. Віншуем усіх са святам!

поделиться в: