Таінства пасвяшчэння

18.06.2021

…Завяршаецца год, як навучэнцы першага курса аддзялення “Дызайн” папоўнілі нашыя рады. Але стаць сапраўдным discipulus studiosus магчыма толькі пасля таінства пасвяшчэння.

18.06.2021 прайшоў PER-HAPIN “змены галава”, таму і цэнтрам кампазіцыі быў качан капусты. Студэнты 3-га курса, удзельнікі студыі “ART-form” пад кіраўніцтвам І.В.Шыкулава, запрасілі першакурснікаў у Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Паўла Пранузы, дзе распавялі аб сваім праекту “Вандроўкі над Нясвіжам” па роспісу хола дзіцячага аддзела бібліятэкі. Гэты праект пачыналі яшчэ дыпломнікі папярэдняга выпуска, а скончылі ў мінулым годзе нынешнія 3-курснікі. З залы прагляда да самой “тэатральнай залы” 1-курснікі прайшліся пад Мастацкім купалам пад спевы студэнцкага гімна GAUDEAMUS”. Атрымалі самалёцікі з мапаю Нясвіжа (мастака Тамаша Макоўскага) і пытаннямі-загадкамі аб казачных героях і гістарычных асобах Нясвіжа. Пасля выпрабаванняў адбылося самое пасвяшчэнне: кожны прымерваў студэнцкую конфедэратку, частаваўся капустаю і атрымліваў памятную улётку з тэкстам “Gaudeamus іgіtur”і тэкстам хвалы Радзівілам. І ужо разам паполненае студэнцкае брацтва заспявала ўрачыстыя гімны. Віншуем!

 

ФОТО

поделиться в: