Сустрэча з вядомым беларускiм паэтам, лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" Леанідам Васільевічам Дранько-Майсюком

25.05.2021

21 мая навучэнцы Д-14 групы спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» наведалі ГУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы». На сустрэчы прысутнiчаў вядомы беларускi паэт, лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк. Гэта  адзін з самых папулярных і арыгінальных сучасных беларускіх паэтаў, які творча працягвае традыцыі  эстэтызму ў беларускай паэзіі, для яго прыгажосць – найвышэйшы ідэал. Уладзімір Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка “паэтам з рысамі рыцара”. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку. На сустрэчы Леанід Дранько-Майсюк  падзяліўся сваімі  ўспамінамі, чытаў вершы, адказваў на пытанні наведвальнікаў мерапрыемства. Вершы паэта нязмушана ўводзяць чытача ў свет красы і гармоніі. Навучэнцы атрымалі вялікую асалоду ад сустрэчы і знаемства з вядомым беларускім пісьменнікам.

 

ФОТО

поделиться в: