Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2021

21 лютага ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Гэта дата была абрана таму, што ў гэты дзень у 1959 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Па статыстыцы кожны месяц знікае дзве мовы. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла Дзень роднай мовы.

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. На беларускай мове выдадзены і кожны год друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, напісаныя айчыннымі і замежнымі аўтарамі, выдаюцца часопісы, газеты, слоўнікі,  даведнікі. У 1956 годзе Якуб Колас пісаў: “..задача нас, інтэлігенцыі рэспублікі – берагчы мову, вывучаць яе, рапрацоўваць і пашыраць. Гэта дасягаецца, па-першае, штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах”.

Навучэнцы каледжа далучыліся да правядзення 14 Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая стала ўжо з’явай культурнага жыцця беларускага грамадства і праводзіцца традыцыйна пад Дзень роднай мовы.

 

ФОТО

 

поделиться в: