100 год з дня нараджэння Івана Шамякіна

02.02.2021

30 студзеня – 100 год з дня нараджэння Івана Шамякіна

Імя народнага пісьменніка  Івана Пятровіча Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Кожны яго твор такі рэалістычны, нібы падгледжаны ў жыцці. Кнігі І.Шамякіна прасякнуты дабрынёй і любоўю да чалавека. Ён працаваў у літаратуры актыўна і надзвычай плённа, выдаў дзясяткі кніг апавяданняў, раманаў, аповесцей. Яго творы карысталіся ў чытача вялікім поспехам. Іван Пятровіч заўсёды смела распрацоўваў матэрыял сучаснага жыцця, браўся за многія тэмы, ставіў перад сабой складаныя мастацкія задачы. Добра сказаў Антон Бялевіч: “Сапраўдны чарадзей гэты Шамякін! Ён добра разумее, сэрцам адчувае, дзе шукаць крышталёвай чысціні крыніцу натхнення, якія жывінкі-іскрынкі браць у свае творы, каб яны былі яснымі, светлымі, каларытнымі, праўдзівымі, каб яны сваім прамяністым святлом і вялікай гуманнасцю пранікалі ў душу чалавека”. За шматгадовы творчы шлях ён напісаў болей за 130 твораў, якія выходзяць тыражом у 25 мільёнаў.

У Д-33 группе была праведзена выхаўчая гадзіна “Вазьму твой боль…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. Навучэнкі ўзнавілі асноўныя факты з жыцця і творчасці пісьменніка, арганізавалі віртуальную выставу зборнікаў, аформілі інфармацыйны стэнд.

 

   

 

 

 

 

поделиться в: