Дзень ушанавання памяці Якуба Коласа

03.11.2020

3 лістапада ў каледжы традыцыйна  адбылося  чарговае свята «Каласавіны”, прысвечанае 138-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Творчасць Песняра не страчвае сваёй надзённасці і ў ХХІ стагоддзі. Яго героі жывуць і будуць жыць разам з намі. Час не мае над імі ўлады. У гэтым нас пераканалі навучэнцы Д-24 групы (Жаўрыд А., Паўлюкавец П.), Д-14 групы (Яцук Я., Паніч С., Цыкман Д., Воранава Г., Пракаповіч А., Новік П.), Ф-13 групы (Ходар Е., Пашалюк А.), якія ўдзельнічалі ў мастацкім чытанні вершаў народнага паэта. Навучэнцамі Г-15 групы была аформлена выстава “Малюем Коласа”. Юныя мастакі паказалі праз малюнкі сваё бачанне твораў пісьменніка. Прадстаўнікі трэцяга курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” аформілі інфармацыйны стэнд, чыталі вершы на памяць. Пасля мерапрыемства першакурснікі  ўсклалі кветкі ля памятных знакаў на тэрыторыі каледжа.

Дзейнасць знакамітага пісьменніка, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі. Імя Коласа носяць Інстытут мовы і літаратуры,  Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску, а таксама наш родны каледж.

Народны паэт вельмі любіў жыццё і людзей, імкнуўся аддаць ім агонь сваёй душы і шчодрасць вялікага сэрца. Таму так шчыра святкуецца чарговая дата з дня нараджэння вялікага Песняра.

Сёння мы бачым, што чым далей, тым больш спраўджваюцца радкі беларускага паэта Петруся Броўкі, прысвечаныя Якубу Коласу: “Твой сад цвіце ў радаснай краіне, ягоны шум прасторамі звініць, і доўга будзеш ты пад небам сінім ісці, спяваць, паэт, і жыць і жыць”.

Віншуем усіх са святам!   

 

ФОТАЗДЫМКІ

поделиться в: