День знаний

01.09.2020

1 верасня - Дзень ведаў

Дзень ведаў пачаўся ў каледжы з акцыі "Пад сімваламі нашай дзяржавы", пад час якой адбылася цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, выкананне Дзяржаўнага гімна ўсімі навучэнцамі і педагогамі. Права падняць сцяг у гонар пачатку новага навучальнага года было прадстаўлена удзельнікам рэспубліканскага чэмпіяната прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 Лосік (Казловай) Зінаідзе (прафесійная кампетэнцыя “Дашкольная адукацыя”), Сакаловай Карыне (прафесійная кампетэнцыя “Графічны дызайн”), а таксама камандзіру студэнцкага сельскагаспадарчага атраду “АграПлюс” Шпетнаму Яўгену.

Роўна ў 8 гадзін для усіх празвінеў першы званок новага 2020/2021 научальнага года.

Ужо ў 10.30 пачалося святочнае мерапрыемства, на якое завіталі і  госці -  А.М. Балцянкоў намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта,  К.А. Кавешнікава - першы сакратар Нясвіжскага районнага камітэта грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспублікінскі саюз моладзі”, В.С. Штоп – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжскі гарадскі маладёжны цэнтр”, пратаіерэй, настаяцель Храма святога вялікамучаніка Георгія Пабеданосца Яўген Пятровіч Лабынько, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і дэкан Нясвіжскага дэканату ксёнз канонік Пётр Шарко. Госці віталі навучэнцаў добрымі словамі.

Дырэктар каледжа А.В.Жураўлёва павіншавала навучэнцаў, педагогогаў і нашых сацыяльных партнёраў з пачаткам новага навучальнага года і расказала пра некаторыя планы на бліжэйшую будучыну.

І нават дождж, які так неспадзявана прыспешыў час свята, не паўплываў на агульны настрой дня, які завяршыўся тэматычнымі выхаваўчымі гадзінамі "Я вырас тут і край мне гэты дарагі", а таксама салодкімі падарункамі і гарачай гарбатай ад прафкама навучэнцаў каледжа.

 

Фоторепортаж Дарьи Пташук

поделиться в: