Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасцей “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”, “Фізічная культура” сустрэліся з супрацоўнікамі ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” - Яўгенам Іванавічам Шавелем, Соф’яй Пятроўнай Міцкевіч, Сямёнам Пятровічам Корсікам.
Падчас сустрэчы гучалі вершы на роднай мове. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся: толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова.